БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны

4.03.2026 / 11:40

Nashaniva.com

Лукашэнка сёння сустрэўся ў Мінску з паслом Ірана Алірэзой Санеі.

«Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы Злучаных Штатаў Амерыкі на Іран нам зразумелы і непрымальны, тым больш што ў выніку гэтага нападу загінулі ні ў чым не вінаватыя людзі, і перш за ўсё дзеці», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама спытаў пасла, чым можа Беларусь у гэтай сітуацыі дапамагчы, зыходзячы з той пазіцыі, з якой Мінск заняў па гэтым канфлікце, піша Пул першага.

Чытайце таксама:

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Каментары да артыкула