БЕЛ Ł РУС

Пяткевіч: Давайце расказваць, што пасля 30 гадоў нараджаць складана

4.03.2026 / 15:43

Nashaniva.com

«Трэба тлумачыць, што гэтыя рэчы трэба рабіць своечасова», — параіла яна.

Фота: Белта

Намесніца прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч на калегіі Міністэрства інфармацыі звярнула ўвагу на праблему «адкладзенага мацярынства» і заклікала журналістаў працаваць над дэмаграфіяй. 

Паводле Пяткевіч, СМІ занадта часта паказваюць прыклады знакамітасцяў, якія нараджаюць у 50 ці нават 56 гадоў, што стварае ілюзію бяспекі. Пяткевіч заклікала журналістаў прызямліць гэтую тэму.

«СМІ сапраўды могуць тварыць рэальную дзяржаўную палітыку. Прыклад — дэмаграфічная бяспека. Мы ўсе разумеем, што сёння ёсць адкладзенае мацярынства, — сказала яна. — Раней жанчыны баяліся нараджаць позна — мала што можа здарыцца, сёння чуем, што там зорка ў 50 гадоў нарадзіла, там — у 56. Давайце расказваць, што пасля 30 і сёння нараджаць складана, асабліва калі ёсць праблемы са здароўем. Трэба тлумачыць, што гэтыя рэчы трэба рабіць своечасова. Бо абсалютная большасць маладых дзяўчат і хлопцаў хочуць мець сям'ю і дзяцей».

Наталлі Пяткевіч 53 гады. У яе адзін сын. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула