БЕЛ Ł РУС

Ізраіль ліквідаваў іранскага спецназаўца, якога падазравалі ў арганізацыі замаху на Трампа

4.03.2026 / 15:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША быў праінфармаваны пра гэта Ізраілем у апошнія гадзіны.

Ілюстрацыйнае фота Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Ізраільскія сілы ліквідавалі Рахмана Макадама, аднаго з кіраўнікоў спецпадраздзяленняў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), які займаўся планаваннем і правядзеннем спецыяльных аперацый. Пра гэта паведаміў ізраільскі журналіст Аміт Сегаль.

Макадама разглядалі як аднаго з ключавых арганізатараў сарванага замаху на кіраўніка Белага дома Дональда Трампа падчас перадвыбарчай кампаніі 2024 года.

«Трамп быў праінфармаваны пра гэта Ізраілем у апошнія гадзіны», — паведаміў Аміт Сегаль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула