БЕЛ Ł РУС

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў

4.03.2026 / 18:28

Nashaniva.com

У Мінску з 1 ліпеня 2026 года зменіцца парадак налічэння падатку на сабак. Цяпер яго будуць абавязаныя плаціць усе ўладальнікі, калі будзе ўстаноўлена, што жывёліна фактычна жыве ў кватэры, незалежна ад таго, зарэгістраваная яна ці не, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле дзейных правіл, сабаку трэба зарэгістраваць у службе «Адно акно» па месцы жыхарства. Працэдура бясплатная і праводзіцца ў дзень падачы заявы.

Падатак уладальнікі павінны плаціць штоквартальна з таго моманту, як жывёліне спаўняецца тры месяцы.

Да 1 ліпеня будзе дзейнічаць пераходны перыяд. У аплатных паведамленнях з’явіцца напамін пра неабходнасць рэгістрацыі свойскіх жывёл. Пасля гэтай даты падатак пачнуць налічваць усім уладальнікам, калі будзе пацверджана, што сабака жыве ў іх кватэры. Інфармацыю пра незарэгістраваных жывёл плануюць атрымліваць з розных крыніц.

У падатковым заканадаўстве няма нормы, што падатак спаганяецца толькі з зарэгістраваных сабак, таму нават без афіцыйнай рэгістрацыі сума можа з’явіцца ў квітанцыі.

Базавая стаўка падатку складае 14 рублёў, для сабак патэнцыйна небяспечных парод — 67 рублёў. Аднак у сталіцы ўстаноўленая паніжаная стаўка — 11 рублёў 10 капеек за квартал за аднаго сабаку. Падвышаная стаўка пакуль не прымяняецца, бо афіцыйны спіс небяспечных парод не зацверджаны.

Ад выплаты вызваляюцца асобныя катэгорыі грамадзян:

За адсутнасць рэгістрацыі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — штраф ад 1 да 15 базавых адзінак. Калі падатак налічаны, але не аплачаны, штраф складзе 15% ад нявыплачанай сумы, але не менш за палову базавай адзінкі.

Чытайце таксама:

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі

У Беларусі забаранілі папулярнае ў сабакаводаў слова

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары

Арына Сабаленка паказала свайго новага хатняга гадаванца ФОТЫ

Каментары да артыкула