БЕЛ Ł РУС

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту

4.03.2026 / 21:27

Nashaniva.com

У трох абласцях Беларусі — Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай — істотна вырасла хуткасць мабільнага інтэрнэту 4G. Гэта стала вынікам тэхнічнай мадэрнізацыі, якую інфраструктурны аператар beCloud правёў сумесна з Міністэрствам абароны, БДУІР і Дзяржаўнай інспекцыяй электрасувязі, піша Times.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Асноўныя паляпшэнні закранулі дыяпазон 800 МГц. Аб’ём выкарыстаных частот павялічыўся ўдвая — з 10 да 20 МГц. Дзякуючы гэтаму ўзрасла прапускная здольнасць сеткі і сярэдняя хуткасць перадачы даных для абанентаў. Найбольшую карысць ад абнаўлення атрымалі жыхары сельскай мясцовасці і невялікіх населеных пунктаў, дзе сувязь стала больш стабільнай.

З пачатку сакавіка змены закранулі працу больш як тысячы базавых станцый. Дыяпазон 800 МГц мае вялікі радыус дзеяння, таму асабліва пасуе для пакрыцця вялікіх тэрыторый.

Паводле паведамлення аператара, хуткасць інтэрнэту павялічылася ў Магілёве, Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Жлобіне, Светлагорску, а таксама ў невялікіх гарадах і пасёлках, такіх як Тураў, Хоцімск, Бягомль, Асвея ці Доўск.

Раней аператар таксама павялічыў хуткасць 4G у дыяпазоне 1800 МГц па ўсёй краіне — карыстальнікі адзначалі рост прыкладна на 30%. Сёння сетка 4G у Беларусі працуе ў трох дыяпазонах: 800, 1800 і 2600 МГц, і аб’ядноўвае больш за 7700 базавых станцый. Штодня праз яе праходзіць больш за 4000 тэрабайтаў трафіку.

Разам з тым кампанія адзначае пэўныя цяжкасці ў развіцці сеткі ў памежных зонах. У некаторых аддаленых населеных пунктах, асабліва каля дзяржаўнай мяжы, падключэнне да адзінай сеткі пакуль немагчымае з аб’ектыўных прычын. Рашэнні па такіх праектах прымаюцца на ўзроўні галіновых рэгулятараў.

Чытайце таксама:

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту

У Беларусі сталі дзейнічаць ліміты на мабільны інтэрнэт

Каментары да артыкула