БЕЛ Ł РУС

Аліеў назваў тэрарыстычным актам атаку іранскіх дронаў па Нахічэвані

5.03.2026 / 15:37

Nashaniva.com

Прэзідэнт Азербайджана правёў сёння пасяджэнне Рады бяспекі.

Фота: прэс-служба прэзідэнта Азербайджана

«Азербайджанская дзяржава рашуча асуджае гэты агідны тэрарыстычны акт, і вінаватыя павінны быць неадкладна прыцягнуты да адказнасці», — заявіў Ільхам Аліеў.

Ён дадаў, што Іран павінен даць тлумачэнні Азербайджану і прынесці прабачэнні. Аліеў таксама падкрэсліў, што Азербайджан не ўдзельнічае і не будзе ўдзельнічаць у аперацыях супраць Ірана.

Тым часам Узброеныя сілы Ірана адмаўляюць нанясенне ўдараў па тэрыторыі Азербайджана беспілотнікамі.

У той жа час прадстаўнік МЗС Ірана Эсмаіл Багаі пацвердзіў заявы Тэгерана пра тое, што Іран не запускаў ракету, перахопленую напярэдадні ў паветранай прасторы Турцыі. Пра гэта ён сказаў іспанскаму тэлеканалу TVE.

У чацвер МЗС Азербайджана заявіла, што па горадзе Нахічэвань у азербайджанскім эксклаве з тэрыторыі Ірана былі нанесены ўдары дронамі, у выніку чаго пацярпелі два чалавекі (азербайджанскія СМІ паведамляюць пра чатырох пацярпелых).

«Адзін беспілотнік упаў на будынак тэрмінала аэрапорта», другі — «побач з будынкам школы ў вёсцы Шекерабад», гаварылася ў заяве. Міністэрства абароны Азербайджана заявіла, што «акты агрэсіі не застануцца без адказу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула