БЕЛ Ł РУС

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў

6.03.2026 / 00:13

Nashaniva.com

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за памілаванне 5 сакавіка 18 чалавек.

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak / Anadolu via Getty Images

«Дзякуй, прэзідэнт Лукашэнка, за памілаванне сёння 18 палітвязняў. Гэта яшчэ адзін важны крок у адносінах паміж ЗША і Беларуссю, паколькі прэзідэнт Трамп даручыў мне вызваліць усіх палітвязняў», — напісаў Коўл у Х.

5 сакавіка Лукашэнка сапраўды падпісаў указ аб памілаванні 18 чалавек, аднак не ўсе яны былі асуджаныя па палітычна матываваных абвінавачваннях. Палітвязнямі з іх з'яўляюцца толькі 15 чалавек, імёны іх пакуль невядомыя. Вядома толькі, што большасць жанчыны, прытым адна цяжарная. Таксама вызваленыя дзве сямейныя пары.

Чытайце таксама:

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары

«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла

Каментары да артыкула