БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Вероне адбудзецца адкрыццё Паралімпіяды

6.03.2026 / 09:16

Nashaniva.com

Удзел у Паралімпіядзе бяруць чатыры беларускія атлеты.

Сёння ў італьянскай Вероне адбудзецца цырымонія адкрыцця XIV зімовых Паралімпійскіх гульняў, паведамляе team.by.

За ўзнагароды будуць змагацца і беларусы, якія выступяць у Італія у форме з нацыянальнай сімволікай, з гімнам і сцягам Беларусі.

На старты ў лыжных гонках выйдуць чацвёра нашых спартсменаў — Валянціна Бірыла, Лідзія Лобан, Дар’я Фядзьковіч і Раман Свірыдзенка.

Паралімпійцы ўжо прыбылі на Гульні і паспелі апрабаваць трасы, на якіх пройдуць спаборніцтвы. Беларусы знаходзяцца ў добрай форме, але стан лыжні выклікае занепакоенасць з-за высокай тэмпературы паветра ўдзень.

Першыя старты ў спрынце класічным стылем нашы атлеты правядуць на XIV зімовых Паралімпійскіх гульнях 10 сакавіка.

Гонкі з раздзельным стартам класічным стылем на 10 км адбудуцца 11 сакавіка, 14 сакавіка— эстафеты, а 15 сакавіка пройдуць гонкі з раздзельным стартам свабодным стылем на 20 км.

У XIV зімовых Паралімпійскіх гульнях прымуць удзел больш за 600 атлетаў, якія разыграюць 79 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту.

Ад мінулай Паралімпіяды ў 2022 годзе беларускія атлеты разам з расійскімі былі адхіленыя з-за поўнамаштабнага нападу на Украіну. 

На Парампіядзе-2018 заваявалі 12 медалёў (4+4+4), гэтыя Гульні сталі для Беларусі самымі паспяховымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула