Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва
Засталося 59 завочнікаў.
Фота ілюстрацыйнае
Міністэрства адукацыі расказала акалічнасці закрыцця прыватнага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.
Адзначаецца, што рашэнне аб закрыцці гэтай ВНУ было прынята заснавальнікам яшчэ два гады таму. З таго часу рэалізоўваўся план паэтапнага завяршэння дзейнасці: новых абітурыентаў не набіралі з 2024 года.
«Асаблівая ўвага нададзена абароне і забеспячэнню сацыяльных правоў і гарантый 59 студэнтаў завочнай формы навучання, якія пераведзены ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт», — кажуць чыноўнікі.
Заснавальнік Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва Алег Марозаў памёр у маі 2025 года.