«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам
Крэатыў маркетолагаў сеткі крам алкагольных напояў «Штопар» ацанілі не ўсе пакупнікі. Але ж з негатывам тыя змагаюцца проста: баняць людзей, якія не прыйшлі ў захапленне ад рэкламы акцыі.
Скрыншот відэа ў тыктоку
«Штопар» — гэта сетка крам у Беларусі, дзе гандлююць алкагольнымі напоямі з розных краін свету.
Учора ў іх інстаграме з'явілася рэклама з шматсэнсоўным загалоўкам «Укруці глыбей»: абяцаюць 69 пазіцый да 8 сакавіка (лічба 8 пры гэтым перакуленая на бок як знак бясконцасці).
У тэксце допісу нічога арыгінальнага няма — звычайная інфармацыя пра акцыю.
Але ж большасць карыстальнікаў такі сэксуальны кантэкст да Міжнароднага дня жанчын не ацаніла. Людзі пішуць, што пасля такога не будуць нічога набываць тут. А нехта нават намякнуў на тое, што ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання таксама могуць разглядзець такую рэкламу.
З інстаграма абурэнне пайшло і ў Threads. Адна з карыстальніц гэтай сацсеткі распавяла, што напісала каментар «Штопару», але яго аператыўна выдалілі (разам з іншымі аналагічнымі), а саму дзяўчыну забанілі.
Чытайце таксама:
«Сталы для куні». Беларускі вытворца мэблі зрабіў правакацыйную рэкламу
«Самы час адмыць грахі». Баранавіцкі завод парашкоў зрабіў сэксуальную калабарацыю
Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў