Выдавецтва Gutenberg Publisher запісала аўдыяверсію апавядання Евы Вежнавец «Гаючая нянавісць»
Чытае сама аўтарка.
Святлана Курс (Ева Вежнавец). Фота: KANAPLEV+LEIDIK
Выдавецтва Gutenberg Publisher запускае новы праект: «Голас аўтара». У межах яго чытачы змогуць пачуць фрагменты твораў, прачытаных самімі аўтарамі.
Першы выпуск — Ева Вежнавец чытае сваё апавяданне «Гаючая нянавісць».
Гэта іранічная і вельмі жывaя гісторыя пра вяртанне з Захаду на Усход, пра фемінізм, сумневы, размовы ў дарозе і пра тое, як ідэі сустракаюцца з рэальным жыццём.
Апавяданне выйдзе ў красавіку ў аднайменным зборніку.
Чытайце таксама:
Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні
Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы