БЕЛ Ł РУС

Міністр энергетыкі Катара: Цэны на нафту могуць узляцець да $150 за бараль на працягу двух-трох тыдняў

6.03.2026 / 15:22

Nashaniva.com

Цэны на газ таксама могуць значна вырасці.

Stringer / Anadolu via Getty Images

Цэны на нафту могуць узляцець да $150 за бараль на працягу двух-трох тыдняў, калі танкеры не змогуць праходзіць праз Армузскі праліў, а на газ — амаль у чатыры разы ў параўнанні з узроўнем, які дзейнічаў да канфлікту на Блізкі Усход — да €117 за МВт·г, заявіў Саад Шэрыда аль-Каабі, міністр энергетыкі Катара, газеце Financial Times.

Вайна ЗША і Ізраіля з Іранам, папярэдзіў міністр, здольная «абваліць сусветную эканоміку»: цэны на нафту ўзляцяць да рэкордных значэнняў, калі ўсе краіны-экспарцёры энергарэсурсаў у Персідскім заліве спыняць здабычу на некалькі дзён.

Але нават калі канфлікт спыніцца неадкладна, Катару спатрэбіцца «ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў», каб вярнуцца да нармальнага цыкла паставак пасля таго, як іранскі дрон ударыў па найбуйнейшым заводзе па вытворчасці СПГ у краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула