Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі
Першы ўдар, падчас якога быў забіты Алі Хаменеі, быў нанесены ў першы дзень аперацыі. А сёння 50 знішчальнікаў скінулі 100 бомбаў на бункер, дзе магло знаходзіцца новае кіраўніцтва Ірана.
Скрыншот з відэа
Паводле інфармацыі ЦАХАЛ, Хаменеі загінуў яшчэ да таго, як паспеў схавацца там, аднак іншыя кіраўнікі Ірана працягвалі карыстацца гэтым бункерам. Аднак Ізраіль пакуль не ведае дакладна, хто знаходзіўся ў бункеры на момант удару.
Сакрэтны аб’ект знаходзіўся пад урадавым кварталам Тэгерана, займаючы тэрыторыю пад некалькімі вуліцамі. У ім было шмат уваходаў, а таксама пакоі, прызначаныя для правядзення перамоў.
Чытайце таксама:
Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка
Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана
Цырымонія развітання з Хаменеі перанесена «па шматлікіх просьбах грамадзян»