БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўжо тры тыдні шукаюць зніклую жанчыну

6.03.2026 / 19:41

Nashaniva.com

У Мінску шукаюць 69‑гадовую Марыю Сінкевіч, якая 15 лютага выйшла з дому па вуліцы Сяліцкага і знікла, паведамляе мінская міліцыя.

На выгляд жанчыне 55—60 гадоў, рост 165—170 см, целасклад мажны, твар круглы, вочы шэрыя, вусны тонкія, валасы кароткія, цёмныя.

У дзень знікнення яна была апранутая ў шэрую куртку і шапку, цёмныя штаны і чорныя боты.

Тых, каму вядома месцазнаходжанне жанчыны, просяць паведаміць інфармацыю ў Заводскі РУУС па тэлефонах: +375 (17) 239-31-35, +375 (17) 693- 82‑50 або 102.

Чытайце таксама:

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў

У Дзятлаве амаль два тыдні шукаюць зніклага чалавека

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі

Каментары да артыкула