БЕЛ Ł РУС

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі

6.03.2026 / 21:22

Nashaniva.com

Губернатар Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн паведаміў, што падчас апошняга абмену ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай грамадзянку Украіны, асуджаную ў Беларусі, абмянялі на дзвюх жыхарак Курскай вобласці.

Абмяняныя расіянкі. Фота: t.me/Hinshtein

Па словах Хінштэйна, украінскі бок звярнуўся да Беларусі з просьбай аб абмене жанчыны, якая адбывала пакаранне. Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі адбыўся абмен на дзвюх жыхарак Суджанскага раёна — бабулю і ўнучку ва ўзросце 85 і 42 гадоў.

Прозвішча жанчыны, якую вызвалілі ў Беларусі, не называецца.

Раней паведамлялася, што 5 і 6 сакавіка Украіна і Расія правялі абмен ваеннапалоннымі — усяго былі вызвалены па 500 чалавек з кожнага боку. Акрамя таго, ва Украіну вярнуліся двое цывільных асоб.

Чытайце таксама:

Украіна і Расія абмяняліся палоннымі па формуле 300 на 300

Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі па формуле 200 на 200

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр

Каментары да артыкула