У Мінску гарэў спартыўна-гатэльны комплекс
Падраздзяленні МНС патушылі пажар у спартыўна-гатэльным комплексе ў вёсцы Копішча Мінскага раёна (фактычна гэта Мінск).
Скрыншот з відэа
Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, у парыльным памяшканні комплексу назіралася адкрытае гарэнне.
Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар. Пацярпелых у выніку здарэння не было.