У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона
У Японіі часткова дазволілі выкарыстоўваць прэпарат для лячэння хваробы Паркінсона. Ён стаў першым у свеце сродкам, створаным на аснове індукаваных плюрыпатэнтных ствалавых клетак, так званых iPS-клетак. Пра гэта паведамілі ў Інстытуце даследавання і прымянення iPS-клетак пры Кіёцкім універсітэце.
Здымак ілюстрацыйны
Кіраўнік інстытута Дзюн Такахасі назваў гэта важным крокам наперад і заявіў, што даследчыкі будуць імкнуцца зрабіць новы метад лячэння звычайнай і надзейнай медыцынскай практыкай.
Новы прэпарат утрымлівае нервовыя клеткі, якія вырошчваюцца з iPS-клетак у лабараторыі. Іх плануюць перасаджваць пацыентам з хваробай Паркінсона, каб замяніць пашкоджаныя клеткі мозгу. Падчас клінічных выпрабаванняў, вынікі якіх былі прадстаўленыя ў мінулым годзе, у некаторых пацыентаў пасля такой трансплантацыі назіраліся прыкметныя паляпшэнні стану.
Пасля гэтых выпрабаванняў фармацэўтычная кампанія падала заяўку на рэгістрацыю прэпарата пад гандлёвай назвай Amshepri. Разгляд адбываўся па паскоранай працэдуры.
Акрамя таго, частковае ўхваленне атрымаў яшчэ адзін прэпарат на аснове iPS-клетак — для лячэння ішэмічнай кардыяміяпатыі. Адзначаецца, што абодва распрацаваныя сродкі пакуль не маюць аналагаў у свеце.
Чытайце таксама:
Озі Осбарн развітаўся з фанатамі на апошнім канцэрце ў Бірмінгеме
Медыкі патлумачылі, пра што можа сведчыць трэмар Лукашэнкі
Сняцца кашмары па начах? Гэта можа быць ранняй прыкметай дэменцыі