БЕЛ Ł РУС

Ва УСУ паведамілі пра пашкоджанне двух расійскіх фрэгатаў

6.03.2026 / 23:43

Nashaniva.com

Генштаб УСУ паведаміў, што паводле вынікаў дадатковага аналізу ўдараў, нанесеных 2 сакавіка 2026 года па вайскова-марской базе «Новарасійск» у расійскім Краснадарскім краі пацверджана пашкоджанне двух караблёў расійскага Чарнаморскага флоту — фрэгатаў «Адмірал Эсэн» і «Адмірал Макараў».

Ступень пашкоджанняў караблёў цяпер удакладняецца. Таксама працягваецца аналіз інфармацыі адносна магчымых пашкоджанняў іншых караблёў расійскіх сіл.

Раней паведамлялася, што ў выніку атакі сотняў беспілотнікаў пашкоджанні маглі атрымаць адразу пяць караблёў, якія знаходзіліся ў гэтым порце.

Чытайце таксама:

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску

Каментары да артыкула