БЕЛ Ł РУС

Пасля піражкоў і кукурузы Пашынян каштуе ў аўтобусе армянскі прысмак

7.03.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян працягвае выкладаць у сацсеткі свае перакусы ў аўтобусе. Раней былі ролікі з піражком і кукурузай, якія імгненна сталі віруснымі. Цяпер прэм'ер, седзячы ў капелюшы ў аўтобусе, ласаваўся аштаракскім салодкім суджухам.

Скрыншот відэа з інстаграма Нікола Пашыняна

Гэта армянскі прысмак з грэцкіх арэхаў, нанізаных на нітку і залітых густым вінаградным сокам. Ад грузінскай чурчхелы яго адрознівае больш рэзкі смак спецый.

У каментарах жартуюць:

«Мне падабаецца меню».

«Мне падабаецца гэты серыял, адзінае пазітыўнае за апошні час, ды і наогул гэты канал пазітыўны, то музыка, то сэрцайкі. Усім здароўя».

«Едзем з аднакласнікамі на экскурсію замест урокаў».

«А як мы можам далучыцца да вашых тураў?»

Эксперты мяркуюць, што гэтыя ролікі з непасрэдным Пашынянам — піяр-кампанія напярэдадні парламенцкіх выбараў у чэрвені 2026 года. Улады спрабуюць змяніць парадак дня і сфарміраваць вобраз блізкага да народа палітыка, які «жыве далей» пасля ўсіх нацыянальных і асабістых трагедый (Пашынян нядаўна разышоўся з жонкай).

Раней Пашынян ужо падарваў сацсеткі ролікамі, дзе з сумным тварам слухаў Земфіру і Джона Ленана, а напрыканцы студзеня і зусім дэбютаваў у якасці барабаншчыка на канцэрце ўласнага музычнага гурта «Варчабэнд».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула