БЕЛ Ł РУС

У Эміратах новы налёт іранскіх дронаў і ракет

7.03.2026 / 20:15

Nashaniva.com

Перад гэтым прэзідэнт Ірана папрасіў прабачэння перад суседнімі краінамі за ўдары па іх.

Дубай. Фота: wikipedia.org / Tim Reckmann

Міністэрства абароны Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў заявіла, што адбівае новую атаку іранскіх дронаў і ракет, паведамляе Бі-бі-сі.

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян у суботу ў тэлевізійным звароце папрасіў прабачэння перад краінамі Персідскага заліву за ўдары па іх і паабяцаў, што ў далейшым Іран будзе наносіць удары па суседніх краінах толькі ў адказ на іх удары.

Ужо пасля гэтага аб запусках Іранам дронаў і ракет, акрамя ААЭ, паведамілі Катар і Бахрэйн.

Іранскія ж вайскоўцы выпусцілі заяву, сутнасць якой заключаецца ў тым, што яны працягнуць наносіць удары па ваенных базах і іншых цэлях, прама ці ўскосна звязаных з ЗША і Ізраілем.

Прэзідэнт ААЭ шэйх Махамед бін Зайд аль-Нахаян заявіў, што краіна знаходзіцца «ў стане вайны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула