БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць аднушку за 145 тысяч даляраў. Рамонт узнялі на смех

7.03.2026 / 20:41

Nashaniva.com

Уся кватэра выкладзена пліткай.

У Мінску ў ЖК «Паўночны бераг» (вуліца Віталя Цвірко, 102) прадаюць аднапакаёвую кватэру. 

Агульная плошча — 44,7 м², жылая — 39,7 м². Просяць ажно 145 тысяч даляраў. Гэта пры тым, што ў кватэры незакончаны рамонт.

У апартаментах свабодная планіроўка, два акны ў падлогу. Пяты паверх (усяго ў доме сем паверхаў). Праведзена новая электрыка з «Разумным домам», пастаўлены кандыцыянер.

Але найбольшую ўвагу ў сацсетках прыцягнула падлога з керамаграніту — уся кватэра выкладзена пліткай.

Людзі жартуюць, што гэта выглядае як пахавальны дом і недзе павінен быць пакой з Леніным.

«А на столь не хапіла пліткі?» — іранізуюць.

«Дэмантаж пліткі ўваходзіць у кошт?»

«Здаецца, прычына продажу зразумелая».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула