БЕЛ Ł РУС

У Расіі пачалі штрафаваць не за падпіскі, а за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

7.03.2026 / 22:44

Nashaniva.com

У Расіі пачалі прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вядома пра тры такія штрафы, піша выданне «Вёрстка».

Так, 5 лютага суд у Чачні аштрафаваў мясцовага жыхара Ісу Магамадава за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сума штрафу і акалічнасці справы невядомыя. Раней Магамадаў працаваў у прыватным ахоўным прадпрыемстве «Альфа-Легіён», заснавальнікамі якога з’яўляюцца члены Асацыяцыі ветэранаў спецназа «Альфа».

Раней у лютым камісія па справах непаўналетніх аштрафавала на тры тысячы расійскіх рублёў (110 беларускіх) 16‑гадовага падлетка з Кемераўскай вобласці за пошук інфармацыі пра «арганізацыю, прызнаную тэрарыстычнай».

Першы штраф (таксама каля 110 беларускіх рублёў) быў вынесены 10 снежня 2025 года — жыхару Каменска-Уральскага Свярдлоўскай вобласці. Медбрата Сяргея Глухіх пакаралі за прагляд выявы шэўрона батальёна «Азоў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула