БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка 8 сакавіка прыехаў у «Мак.бай» ФОТЫ

8.03.2026 / 10:32

Nashaniva.com

У святочны жаночы дзень Аляксандр Лукашэнка нечакана зладзіў бургерны кантроль.

«Мак.бай», куды прыбыў Аляксандр Лукашэнка, знаходзіцца ў Першым нацыянальным гандлёвым доме. Рэстаран адкрыўся ў канцы мінулага года і размясціўся на першым паверсе гандлёвага цэнтра.

Установа разлічана на 139 пасадачных месцаў.

Раней Аляксандр Лукашэнка казаў пра тое, што яму было б цікава наведаць гэтую сетку. Падчас рабочай паездкі ў Кіраўскі раён у жніўні 2025 года ён сказаў, што зробіць гэта пры адной умове — калі там яго пачастуюць стравай, зробленай на 100% з беларускіх прадуктаў. Тады ён дадаў, што ні разу не каштаваў тое, што прапануецца ў меню «Мак.бай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула