БЕЛ Ł РУС

УСУ нанеслі ўдар па нафтабазе ў Армавіры

8.03.2026 / 16:33

Nashaniva.com

Узброеныя сілы Украіны атакавалі дронамі нафтабазу ў горадзе Армавір у расійскім Краснадарскім краі. Пасля атакі на тэрыторыі аб’екта ўзнік пажар, паведаміў аператыўны штаб рэгіёна.

Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што агонь ахапіў каля 200 квадратных метраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Для ліквідацыі пажару быў залучаны 91 чалавек і 26 адзінак тэхнікі.

Таксама ў расійскім Міністэрстве абароны заявілі, што ў ноч на нядзелю, 8 сакавіка, над рознымі рэгіёнамі Расіі нібыта былі перахопленыя і знішчаныя 72 украінскія беспілотнікі самалётнага тыпу.

Найбольшую колькасць дронаў, паводле гэтых звестак, збілі над Астраханскай вобласцю і анексаваным Крымам — па 20 апаратаў. У Растоўскай вобласці паведамляецца пра знішчэнне 14 беспілотнікаў, у Белгародскай — васьмі. Яшчэ чатыры былі збітыя ў Краснадарскім краі, тры — у Курскай вобласці, два — над Валгаградскай вобласцю і адзін — над водамі Азоўскага мора.

Чытайце таксама:

УСУ знішчылі «Панцыр» і катар расіян

УСУ ўдарылі ракетамі ATACMS і SCALP па Данецкім аэрапорце

«Гэты ўдар цяжка пераацаніць». Чым унікальная атака «Фламінга» на завод у Воткінску

Каментары да артыкула