БЕЛ Ł РУС

У мінскіх інтэрнатах строгіх вахцёраў замяняюць на разумныя дамафоны

8.03.2026 / 20:09

Nashaniva.com

У Мінску робяць усё, каб жыццё ў інтэрнатах было камфортным, заявіў дырэктар Мінскіх гарадскіх інтэрнатаў Рыгор Казунко ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск», піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінск-Навіны»

Як сцвярджае Рыгор Казунко, усе будынкі, якія пераходзяць ва ўласнасць прадпрыемства, перад засяленнем рамантуюцца. Пры гэтым цяпер стараюцца пазбягаць старых савецкіх планіровак з доўгімі калідорамі і агульнай кухняй.

Камунальныя службы самі займаюцца тэхнічным абслугоўваннем і бягучым рамонтам, а таксама з’яўляюцца заказчыкамі капітальнага рамонту. Так, нядаўна пераўладкавалі будынак на вуліцы Кульман, 4.

У інтэрнатах паступова адмаўляюцца ад строгіх вахцёраў на ўваходзе. Замест гэтага ставяць сучасныя «разумныя» дамафоны і відэаназіранне на кожным паверсе, каб кіраўніцтва і жыхары маглі бачыць, хто ўваходзіць і выходзіць. Аднак правіла вяртання да 23:00 па-ранейшаму дзейнічае. Пры парушэнні правіл інтэрнаты самастойна праводзяць адміністрацыйныя меры.

Сёння ў горадзе будуюцца інтэрнаты блочнага тыпу павышанай камфортнасці і арэнднае жыллё. Старыя «маласямейкі» будаваць больш не плануецца.

Чытайце таксама:

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Каментары да артыкула