БЕЛ Ł РУС

МАРГ праверыла прадаўцоў кветак і знайшло шмат парушэнняў

9.03.2026 / 00:07

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі правяло праверкі продажу кветак напярэдадні 8 сакавіка і знайшло шмат парушэнняў, паведаміла прэс-служба ведамства.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У праверках удзельнічалі супрацоўнікі МАРГ, мясцовых органаў улады, міліцыі і падатковых інспекцый. Па ўсёй краіне агледзелі 28 гандлёвых аб’ектаў і 35 гандлёвых пляцовак, дзе працавалі 148 фізічных асоб і 38 суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Падчас праверак выявілі два выпадкі, калі кветкі прадаваліся па дакументах, аформленых на іншых асоб. У агульным жа выніку было выдадзена 35 рэкамендацый для ліквідацыі парушэнняў.

Сярод найбольш распаўсюджаных праблем — адсутнасць часткі тавараў з абавязковага асартыментнага пераліку і недастатковая інфармацыя для пакупнікоў. Часта на гандлёвых месцах не пазначалі назву тавару, краіну яго паходжання і цану.

Акрамя таго, у некаторых выпадках кветкі прадаваліся на аб’ектах, якія не ўнесеныя ў гандлёвы рэестр.

Раней кветкі ўваходзілі ў пералік тавараў, на якія распаўсюджваліся абмежаванні па нацэнках паводле пастановы №713. Пазней іх з гэтага спісу выключылі. Цяпер дзейнічае правіла аб дапушчальным штомесячным росце цэн. У сакавіку ён не павінен перавышаць 2,5 працэнта ў параўнанні са снежнем мінулага года.

Чытайце таксама:

Як захаваць букет цюльпанаў да 10 дзён. Карысныя парады

Падарункі жанчынам на 8 Сакавіка могуць абкласці страхавымі ўзносамі

Мінчанка пакінула букеты ў гардэробе бара. Адзін з іх забралі — і падарылі іншай жанчыне

Чыгуначнікі з Гомеля павіншавалі жанчын з 8 Сакавіка і ўзарвалі тыкток 

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку

Каментары да артыкула