БЕЛ Ł РУС

На вуліцы Чырвонаармейскай будзе квартал з жыллём і гандлёвымі аб'ектамі — скончылася грамадскае абмеркаванне

9.03.2026 / 08:24

Nashaniva.com

Асноўная ідэя забудоўшчыкаў — адмовіцца ад фармату ціхага «спальніка» на карысць жывога гарадскога асяроддзя, дзе першыя паверхі дамоў цалкам аддадуць пад кавярні, крамы і майстэрні.

Завяршылася грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах вуліц Ульянаўскай — Першамайскай — Пуліхава — Смаленскай — Леніна. На месцы аднаго з найстарэйшых прамысловых прадпрыемстваў сталіцы прапануюць стварыць квартал — з жыллём і гандлёвымі аб'ектамі, пішуць «Мінск-Навіны». 

У прыватнасці, тут плануюць узвесці шматфункцыянальныя комплексы, дзе жыллю адвядуць каля паловы тэрыторыі.

Першыя паверхі дамоў вызваляць ад кватэр — тут будуць кафэ, крамы, майстэрні і сэрвісы. Ідэя простая: адысці ад фармату спальнага раёна і стварыць жывое гарадское асяроддзе.

Праз Свіслач плануюць пабудаваць мост, які злучыць вуліцы Чырвонаармейскую і Леніна.

Колькасць насельніцтва вырасце амаль удвая: калі сёння на гэтай тэрыторыі пражывае прыкладна 1,5 тысячы чалавек, то ў перспектыве чакаецца каля 4 тысяч.

Прадугледжваецца будаўніцтва садка на 230 месцаў, а таксама гандлёвых і спартыўных аб'ектаў. Галоўны пасыл: раён павінен стаць самадастатковым і зручным для жыцця.

Пад знос пойдуць як былыя заводскія карпусы, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, так і дамы, уключаючы двухпавярховую забудову на Чырвонаармейскай і прыватныя дамы на Смаленскай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула