БЕЛ Ł РУС

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

9.03.2026 / 10:33

Nashaniva.com

Барысаўскія прадпрыемствы прынялі ўдзел у распрацоўцы новай цяжкай пажарнай тэхнікі — гусенічнай машыны ГПМ-72. Яна прызначана для тушэння самых складаных пажараў і здольная працаваць там, куды звычайная тэхніка проста не праедзе, піша ex-press.by. 

Усе фота: Дзяржкамваенпрам

Дзяржкамваенпрам Беларусі прадставіў новую гусенічную пажарную машыну ГПМ-72. Яе называюць «пажарным танкам», таму што тэхніка мае браніраваны корпус і можа працаваць ва ўмовах павышанай небяспекі.

Распрацоўка прызначана для ліквідацыі пажараў 4‑га класа складанасці — напрыклад, на прамысловых аб'ектах, складах з гаручымі матэрыяламі або боепрыпасамі. Браня абараняе экіпаж ад магчымых выбухаў і асколкаў.

Да стварэння новай машыны датычныя барысаўскія прадпрыемствы. Тэхніку распрацавалі сумесна ТАА «Пажснаб» і ААТ «140 рамонтны завод», якія знаходзяцца ў Барысаве.

Машына атрымала гусенічнае шасі, таму можа перасоўвацца па цяжкапраходнай мясцовасці — напрыклад, у лясах або на разбураных тэрыторыях.

Падчас працы яна можа падаваць ваду з дапамогай спецыяльнай аквамачты вышынёй да шасці метраў.

Тэхніка таксама аснашчана магутнай помпай, якая здольная перапампоўваць да 2500 літраў вадкасці за хвіліну, а аб'ём цыстэрны складае да 10 тон вады. Помпавая ўстаноўка можа працаваць і з пенаўтваральнікам — яе прадукцыйнасць дасягае 4000 літраў за хвіліну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула