БЕЛ Ł РУС

У Бахрэйне загарэўся найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод

9.03.2026 / 10:45

Nashaniva.com

Моцны пажар узнік на найбуйнейшым нафтаапрацоўчым заводзе ў Аль-Маамір, які належыць дзяржаўнай кампаніі Bahrain Petroleum Company (Bapco).

Кампанія Bapco абвясціла форс-мажорную сітуацыю, што дазваляе ёй спыніць пастаўкі. У заяве Bapco гаворыцца, што на працу кампаніі «паўплываў працяглы рэгіянальны канфлікт на Блізкім Усходзе і нядаўні напад на яе нафтаапрацоўчы комплекс».

Попыт унутры краіны, падкрэслілі ў Bapco, будзе задаволены.

Бахрэінскія агенцтвы паведамляюць, што ў выніку пажару пацярпелых няма, памер прычыненай шкоды ўдакладняецца. Прычынай пажару яны называюць чарговы ўдар Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула