БЕЛ Ł РУС

Украіна адправіла дроны і экспертаў для абароны базы ЗША ў Іарданіі

9.03.2026 / 10:57

Nashaniva.com

Амерыкана-ізраільская вайна з Іранам рызыкуе адвесці ўвагу сусветнай супольнасці ад вайны ва Украіне.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Efrem Lukatsky, File

Украіна накіравала беспілотнікі-перахопнікі і групу экспертаў па іх для абароны амерыканскіх ваенных баз у Іарданіі, заявіў прэзідэнт у інтэрв’ю New York Times.

Па словах Зяленскага, ЗША звярнуліся па дапамогу ў чацвер, і ўкраінская група вылецела на наступны дзень. Белы дом не адказаў на пытанне выдання, ці звярталіся ЗША па дапамогу да Украіны.

Амерыкана-ізраільская вайна з Іранам рызыкуе адвесці ўвагу сусветнай супольнасці ад вайны ва Украіне, каментуе New York Times. Але ў той жа час яна дала Кіеву магчымасць выкарыстаць набыты досвед і перадавыя тэхналогіі на новым фронце.

Украіна прапанавала дапамогу амерыканскім войскам і іх блізкаўсходнім саюзнікам у абароне ад іранскіх ударных беспілотнікаў, якія Расія гадамі выкарыстоўвае ва Украіне.

«Кіеў спадзяецца зарабіць балы ў перамовах пра мір пры пасрэдніцтве ЗША. Адносіны застаюцца напружанымі. У чацвер прэзідэнт Дональд Трамп зноў заявіў, што лічыць Зеленскага большай перашкодай для мірнай дамовы, чым прэзідэнт Уладзімір Пуцін», — каментуе выданне.

Украінскі лідар заявіў выданню, што хоча дапамагчы краінам Блізкага Ўсходу, але таксама павінен збалансаваць гэтыя запыты з патрэбамі Украіны ўнутры краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула