У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»
Раніцай 6 сакавіка 2026 года ў раёне населенага пункта Цёткіна, што ў Курскай вобласці Расіі, была здзейснена атака на групу афіцэраў вайсковай часці 78986. Чацвёра загінулі.
Згодна з інфармацыяй канала «Досье шпиона», удар быў нанесены з дапамогай цяжкага беспілотніка тыпу «Баба-Яга».
На групу вайскоўцаў было скінута тры міны калібра 82 мм. У выніку траплення афіцэры атрымалі раненні, несумяшчальныя з жыццём.
У выніку атакі расійскае войска страціла чатырох афіцэраў:
Леухін А.Г. — маёр;
Пуцілін А.А. — капітан;
Бааль В.С. — старшы лейтэнант;
Епіфанаў А.А. — старшы лейтэнант.
Цёткіна знаходзіцца непасрэдна на мяжы з Украінай.