БЕЛ Ł РУС

У Бельгіі выбух адбыўся каля сінагогі

9.03.2026 / 12:01

Nashaniva.com

Ноччу ў бельгійскім Льежы адбыўся выбух, паведамляе мясцовая паліцыя. Ніхто не пацярпеў, але зафіксаваны значныя разбурэнні.

Увесь раён вакол сінагогі быў напалоханы выбухам каля 4 гадзін раніцы.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, паведамляецца толькі пра матэрыяльную шкоду: выбіта шкло ў дамах навокал.

Паліцыя паведамляе, што вуліца будзе заставацца закрытай, пакуль ідзе расследаванне. У непасрэднай блізкасці ад сінагогі ўстаноўлена зона бяспекі.

Мэр Льежа рашуча асудзіў гэты акт гвалту.

«Недапушчальна, каб мы імпартавалі канфлікты звонку ў наш горад», — сказаў ён. Мэр робіць адсылку да нападаў ЗША і Ізраіля на Іран.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула