БЕЛ Ł РУС

Нехта ў Мінску атрымаў на 8 Сакавіка 151 ружу і выставіў букет на «Куфры»

9.03.2026 / 13:12

Nashaniva.com

Вялізныя букеты называюць «раскошным максімумам», але цешаць яны не ўсіх. У Мінску нехта атрымаў у падарунак 151 ружу — і амаль адразу букет выставілі на продаж, піша Onliner. 

Такі букет з чырвоных руж гатовы аддаць за 580 рублёў.

«151 ружа ў кошыку, падораная ўвечары 7 сакавіка. Кошт на сайце 1200 рублёў. Самавываз у любы час», — аб'ява з'явілася напярэдадні свята.

Выглядае, букет выставілі на продаж практычна адразу пасля ўручэння.

Ранкам 9 сакавіка букет яшчэ чакаў новага гаспадара. Цяпер аб'ява неактыўная — ці то прадалі букет, ці то знялі з продажу. 

Зрэшты, ёсць букеты і больш сціплыя.

Яшчэ ў адной аб'яве — верагодна, гэта таксама падораны букет — прадавец не ведае яго дакладную цану, таму прапануе пакупнікам самім назваць яе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула