БЕЛ Ł РУС

Мінчукоў папярэдзілі, што над імі будзе лётаць верталёт

9.03.2026 / 22:41

Nashaniva.com

Жыхароў Мінска папярэдзілі, што найбліжэйшымі днямі над горадам будзе лётаць верталёт, які правядзе аэрафотаздымку. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве «Мінскія цеплавыя сеткі».

Фота ілюстрацыйнае

Здымкі будуць рабіць з дапамогай спецыяльнага цеплавізійнага абсталявання. Верталёт будзе знаходзіцца на вышыні прыкладна 500—600 метраў. Палёты плануюць праводзіць у вячэрні і начны час, бо днём транспарт і праца прадпрыемстваў могуць перашкаджаць дакладна выяўляць магчымыя пашкоджанні.

Мэта такіх палётаў — знайсці цеплавыя анамаліі ў месцах, дзе пад зямлёй праходзяць цеплатрасы. Дзякуючы цеплавізійнай здымцы спецыялісты могуць вызначыць магчымыя пашкоджанні трубаправодаў, праблемы з цеплаізаляцыяй, а таксама месцы, дзе могуць быць затопленыя цеплавыя камеры і каналы.

У прадпрыемстве адзначылі, што такія праверкі праводзяцца штогод вясной перад заканчэннем ацяпляльнага сезона. Гэта дапамагае своечасова знайсці няспраўнасці і падрыхтаваць цеплавыя сеткі да рамонту.

Чытайце таксама:

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва

У Чыжоўцы адбылася аварыя вадаправода з затапленнем

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах

Каментары да артыкула