БЕЛ Ł РУС

26‑гадовы мінчук узяў два крэдыты і асабістыя зберажэнні, каб зрабіць 23 пераводы на рахункі ашуканцаў

10.03.2026 / 10:05

Nashaniva.com

Яму ў месенджары патэлефанавалі нібыта супрацоўнікі Белпошты і паведамілі пра заказны ліст, што прыйшоў на яго імя, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Каб атрымаць адпраўленне, мужчына прадыктаваў код з СМС. Пасля гэтага паступіў званок ад несапраўдных супрацоўнікаў кібербяспекі, якія распавялі, што мінчук раней нібыта меў зносіны з махлярамі, якія завалодалі яго асабістымі данымі і здзяйсняюць ад яго імя злачынныя пераводы за мяжу.

Заяўніку пагражалі крымінальным пераследам і ператрусам, а каб гэтага пазбегнуць, настойліва рэкамендавалі ўзяць крэдыты і перавесці атрыманыя грошы на спецыяльны рахунак. Для пераканаўчасці мінчуку нават патэлефанаваў ілжэміліцыянер па відэасувязі.

Мужчына спалохаўся, узяў два крэдыты, дадаў асабістыя зберажэнні і 23 разы пералічваў грошы на пазначаныя рахункі. У агульнай складанасці ён перавёў каля 40 000 рублёў.

Пасля пераводу грошай мужчына засумняваўся ў праўдзівасці сітуацыі і звярнуўся ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула