БЕЛ Ł РУС

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

10.03.2026 / 14:07

Nashaniva.com

40‑гадовы Дзмітрый Акімаў быў мастацкім кіраўніком Чарэмхаўскага драматычнага тэатра, Томскага тэатра юнага гледача і нават Матыгінскага драматычнага тэатра.

Міністр культуры Руслан Чарнецкі прадставіў калектыву Тэатра імя Янкі Купалы новага мастацкага кіраўніка. Ім стаў расійскі рэжысёр Дзмітрый Акімаў.

«Пачынаецца новая старонка ў гісторыі славутага, флагманскага тэатра Беларусі. Упэўнены, што наперадзе нас чакае мноства цудоўных спектакляў і ўражанняў!» — пафасна адзначыў міністр культуры і пажадаў творчых поспехаў.

«Мая першачарговая мэта — рэалізацыя стратэгіі развіцця тэатра на доўгі перыяд, каб мы ўсе адчулі і асэнсавалі яго місію і кірунак. Мы павінны зразумець, якім ён мусіць быць па ўсіх паказчыках: творчым, эканамічным і грамадска-палітычным. Буду рабіць усё магчымае, каб тэатр адпавядаў свайму высокаму статусу», — адказаў Акімаў у слове ў адказ.

На сайце тэатра па-ранейшаму мастацкім кіраўніком пазначана Вольга Няфёдава, якая ўзначаліла Купалаўскі пасля таго, як у жніўні 2020 года тэатр пакінула больш за 50 акцёраў і супрацоўнікаў.

Дзмітрый Акімаў — ураджэнец Саянска (Іркуцкая вобласць Расіі). Скончыў факультэт рэжысуры тэатральнага інстытута імя Шчукіна ў 2018 годзе ў Маскве. Працаваў галоўным рэжысёрам у шэрагу расійскіх правінцыйных тэатраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула