БЕЛ Ł РУС

А што з Вольгай Няфёдавай, якую ў крэсле мастацкага кіраўніка Купалаўскага замяніў расіянін?

10.03.2026 / 14:36

Nashaniva.com

Новым мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатра стаў расіянін Дзмітрый Акімаў. У мінулым ён быў на аналагічнай пасадзе ў Чарэмхаўскім драматычным тэатры, Томскім тэатры юнага гледача і Матыгінскім драматычным тэатры. 

А што з Вольгай Няфёдавай?

Вольга Няфёдава. Скрыншот: ont.by

На афіцыйным сайце Купалаўскага тэатра яна дагэтуль прэзентуецца ў якасці мастацкай кіраўніцы, але ў прыёмнай «Нашай Ніве» пацвердзілі, што больш яна гэтую пазіцыю не займае.

Але застаецца ў тэатры.

Нагадаем, летам 2020 года большая частка трупы Купалаўскага звольнілася ў знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Вольгу Няфёдаву прызначылі мастацкай кіраўніцай тэатра ў 2021 годзе замест Мікалая Пінігіна. На сустрэчы з Лукашэнкам яна адкрыта асуджала ўсіх, хто пакінуў трупу, кажучы што ёй «сорамна за калег».

Пасля масавага звальнення беларусаў у Купалаўскі пачалі ўладкоўваць расіян, якія нават не ведалі беларускую мову. У якасці рэжысёраў таксама прыходзіцца запрашаць на працу спецыялістаў з Расіі.

Нават унутры калектыву прызнаюць: тэатр пасля 2020‑га не той.

«У нас правал па сярэднім пакаленні акцёраў. Не можам ставіць класіку, дзе ўсё напісана на гэты ўзрост — 50+. І кадравы рэжысёрскі голад. Не могуць знайсці», — распавяла ў інтэрв’ю «СБ» актрыса Тамара Міронава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула