БЕЛ Ł РУС

Сталкер Ганны Бонд прыматаў да яе машыны цацку з чырвона-зялёным сцяжком

10.03.2026 / 15:34

Арына Жураўская

Здымаць сюрпрыз блогерка выклікала міліцыю.

Ганна Бонд. Тут і далей скрыншоты яе інстаграма

Ганна Бонд скардзіцца на сталкера не першы год — з’явіўся той яшчэ ў 2022-м. Яна звярталася па дапамогу ў міліцыю, але сталкер не знік. Больш за тое: цяпер мужчына пашырыў геаграфію пераследу блогеркі.

На 8 Сакавіка ён пакінуў Ганне сюрпрыз, прыматаўшы металічным ланцужком яго да ручкі аўтамабіля блогеркі. На відэа можна пабачыць, што ў цэлафанавым пакеце на нейкай скрыні сядзіць мяккая цацка (імаверна сабачка) з чырвона-зялёным сцяжком.

Ганна выклікала міліцыю — тыя адмотвалі прэзент. А пасля напісала заяву. Кажа, што ў мясцовым РУУС сітуацыі здзіўлены, бо такі выпадак упершыню на раёне.

Блогерка лічыць, што сталкеру патрэбна дапамога медыкаў.

Як змагацца з дакучлівым мужчынам, Ганна не вельмі разумее, бо афіцыйна зрабіць нешта не атрымоўваецца. Яна просіць падпісчыкаў дасылаць ёй фота і відэа яе сталкера, калі яны пабачылі яго недзе — каб прыкладаць гэта да чарговай заявы ў міліцыю.

Чытайце таксама:

«Дзяжурыць пад дзвярыма». Ганну Бонд зноў пераследуе сталкер

«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра расказала пра цяжкае дзяцінства

Каментары да артыкула