БЕЛ Ł РУС

Урсула фон дэр Ляен назвала адмову ад атамнай энергетыкі стратэгічнай памылкай

10.03.2026 / 15:27

Nashaniva.com

Эмануэль Макрон заклікаў пашырыць фінансаванне атамнай энергетыкі і паставіць яе ў адзін шэраг з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што адмова шэрагу краін ад атамнай энергетыкі была «стратэгічнай памылкай». Пра гэта яна сказала на саміце па атамнай энергетыцы ў Францыі, дзе таксама абвясціла пра планы ЕС выдзеліць каля 200 млн еўра гарантый для прыватных інвестараў, якія ўкладваюць сродкі ў новыя ядзерныя тэхналогіі, паведамляе Bild.

Паводле яе слоў, гэтыя сродкі «будуць выдзелены з даходаў сістэмы гандлю выкідамі».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў пашырыць фінансаванне атамнай энергетыкі і паставіць яе ў адзін шэраг з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі.

«Мы павінны забяспечыць падтрымку новых ядзерных праектаў так жа, як падтрымліваем аднаўляльную энергетыку», — заявіў ён.

Макрон таксама выступіў за паскоранае развіццё малых модульных рэактараў і адзначыў, што ЗША, Канада і Кітай ужо актыўна прасоўваюцца ў гэтай сферы.

Французскі лідар падкрэсліў неабходнасць больш цеснага энергетычнага супрацоўніцтва ў Еўропе і стварэння агульнага рынку электраэнергіі без выкідаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула