БЕЛ Ł РУС

Прыцэльны ўдар па месцы зборкі наземных дронаў у Данецку — трое расійскіх вайскоўцаў загінулі, адзін знік

10.03.2026 / 15:54

Nashaniva.com

У цэху пачалася дэтанацыя боепрыпасаў.

8 сакавіка 2026 года ў акупаваным Данецку быў нанесены паспяховы ўдар па месцы зборкі наземных робататэхнічных комплексаў (НРТК) 1‑й асобнай мотастралковай брыгадай РФ (в/ч 41680), піша канал «Досье шпиона».

Цэллю стаў будынак па Кіеўскім праспекце, 50, дзе да вайны размяшчаўся аўтасалон Ford.

Атака адбылася з дапамогай двух ударных беспілотнікаў, пасля чаго ў цэху пачалася дэтанацыя боепрыпасаў.

У выніку выбуху загінулі тры чалавекі — маёр А. А. Шаўчэнка, мал. сяржант Слепаў С.М., мал. сяржант Шайхутдзінаў Э.Ш.

Яшчэ пяць вайскоўцаў атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, а яфрэйтар Кабякоў І.І. знік без вестак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула