БЕЛ Ł РУС

«Белавія» атрымала дазвол на рэйс з турыстамі з Катара

10.03.2026 / 17:44

Nashaniva.com

Спецыяльны рэйс авіякампаніі «Белавія» вылецеў з Дохі ў Мінск, каб даставіць на радзіму беларускіх турыстаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Паводле інфармацыі ведамства, палёт стаў магчымы пасля перамоў беларускага і катарскага бакоў, бо цяпер дзейнічаюць абмежаванні на авіязлучэнне. Дзякуючы сумеснай працы Міністэрства замежных спраў Беларусі, пасольства Беларусі ў Катары і авіякампаніі «Белавія» ўдалося атрымаць дазвол на выкананне рэйса.

У МЗС адзначылі, што «Белавія» стала першай замежнай авіякампаніяй, якой Катар дазволіў вывезці турыстаў. Для гэтага аэрапорт Хамад у Досе часова адкрыўся для прыёму беларускага самалёта, і там былі задзейнічаныя ўсе неабходныя службы, у тым ліку дадатковыя меры бяспекі.

Беларускі бок выказаў падзяку ўладам Катара — у тым ліку Міністэрству замежных спраў, Міністэрству абароны, Міністэрству ўнутраных спраў і Дэпартаменту цывільнай авіяцыі — за дапамогу ў арганізацыі вылету грамадзян Беларусі.

Прыбыццё самалёта ў Мінск чакаецца найбліжэйшым часам.

Чытайце таксама:

«Белавія» адмяніла рэйсы ў Тэль-Авіў да канца тыдня

«Белавія» прыпыніла палёты ў Дубай да канца сакавіка

60% арганізаваных беларускіх турыстаў ужо вывезлі з краін Блізкага Усходу.

FlyDubai пачала вывозіць беларусаў з ААЭ, але не ў Беларусь

Каментары да артыкула