У Мінску перакуліўся аўтапад'ёмнік з рабочым у люльцы
Увечары 10 сакавіка ў Мінску на вуліцы Кунцаўшчына адбыўся няшчасны выпадак з рабочым.
На месцы здарэння перакуліўся аўтагідрапад’ёмнік. У гэты момант у яго люльцы знаходзіўся рабочы, які ў выніку атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Пацярпелага даставілі ў медыцынскую ўстанову, дзе яму аказваюць неабходную дапамогу.