БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынску мужчына патануў у канаве

10.03.2026 / 21:39

Nashaniva.com

Мужчына 1966 года нараджэння патануў у канаве каля возера Макаўчыцкае ў Дзяржынску. Пра гэта паведаміла Рэспубліканскае таварыства выратавання на водах.

Фота: t.me/osvodrs

Цела загінулага было знойдзена і выцягнута з вады 9 сакавіка. Яго знайшлі падчас пошукавых работ, якія праводзілі супрацоўнікі мясцовага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Дадатковыя падрабязнасці здарэння пакуль не паведамляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула