БЕЛ Ł РУС

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

10.03.2026 / 22:30

Nashaniva.com

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч паведаміў у эфіры News.by, што гэта звязана з канкурэнцыяй на рынку. Між тым яшчэ два тыдні таму беларускія агуркі выдавалі за расійскія, каб прадаваць іх даражэй. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паводле слоў чыноўніка, беларускія агуркі цяпер прадаюцца прыкладна па 8 рублёў за кілаграм, у той час як расійскія — каля 7 рублёў. Міністр падкрэсліў, што гэта звычайныя законы рынку: вытворцы і прадаўцы спаборнічаюць паміж сабой і імкнуцца атрымаць прыбытак.

Артур Карповіч адзначыў, што ў ягоным ведамстве пастаянна кантралююць фармаванне цэн і сочаць, каб не было неабгрунтаванага іх падвышэння. Калі выяўляюцца выпадкі, калі прадаўцы наўмысна завышаюць цэны або парушаюць правілы гандлю, да іх ужываюць санкцыі.

Што тычыцца прадуктаў з «баршчавога набору», то іх сёлета ў Беларусі нарыхтавалі нібыта столькі, колькі і не трэба: 

«Нам у міжсезонны перыяд 2025/2026 гадоў удалося выбудаваць пад выразным кіраўніцтвам урада сістэму дзяржзаказу. Сёння запасаў дастаткова, яны перавышаюць нават нашы патрэбы», — сказаў Карповіч.

Можа быць, частку нарыхтаванай прадукцыі нават давядзецца кудысьці прадаць. Стараючыся, каб «не атрымалася так, што ўсё добрае вывезлі і прадалі на экспарт».

Чытайце таксама:

Беларускія агуркі па 50 рублёў знайшлі на кірмашы

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй

Следам за цяплічнымі агуркамі павялічаць вытворчасць і памідораў

Каментары да артыкула