ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА
Іран мініруе праліў, каб не праходзілі танкеры з нафтай.
10 сакавіка амерыканскія вайскоўцы знішчылі некалькі іранскіх вайсковых суднаў, уключаючы 16 мінных заграджальнікаў каля Армузскага праліва, гаворыцца ў заяве Цэнтральнага камандавання ЗША.
Пра тое, што Іран пачаў мініраваць праліў, стала вядома ўчора — пасля гэтага Трамп заявіў, што калі іранскія вайскоўцы «неадкладна» не прыбяруць міны, «наступствы для Ірана будуць беспрэцэдэнтнымі».
Армузскі праліў — адзіны выхад для экспарту нафты з краін Персідскага заліва. Праз яго перавозіцца да траціны звадкаванага прыроднага газу і амаль чвэрць нафты, што спажываецца ў свеце.