БЕЛ Ł РУС

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

11.03.2026 / 11:47

Nashaniva.com

Паводле іранскіх крыніц, Хаменеі атрымаў раненні, у тым ліку ног.

Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Як піша The New York Times са спасылкай на трох іранскіх чыноўнікаў, прычына, чаму Маджтаба Хаменеі да гэтага часу не выступаў публічна, можа быць не толькі ў рызыцы раскрыцця яго месцазнаходжання для атак.

Паводле крыніц, Хаменеі атрымаў раненні, у тым ліку ног, але знаходзіўся ў свядомасці і хаваўся ў абароненым месцы з абмежаванай сувяззю.

Два ізраільскія ваенныя чыноўнікі заявілі NYT, што інфармацыя, сабраная ЦАХАЛ, таксама прывяла абароннае ведамства да высновы, што Хаменеі атрымаў траўмы ног 28 лютага — яшчэ да выбару на пасаду замест бацькі.

Сын іранскага прэзідэнта Масуда Пезешкіяна абверг даныя выдання і ў сваім канале ў тэлеграме заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана «у бяспецы і ў парадку».

«Я чуў навіны пра тое, што спадар Маджтаба Хаменеі быў паранены. Я спытаў некаторых сяброў, у якіх ёсць сувязі. Яны сказалі мне, што, дзякуй Богу, ён у бяспецы і ў парадку», — заявіў Юсеф Пезешкіян.

Чытайце таксама:

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі

У Іране праходзіць прысяга новаму лідару Ірана Маджтабе Хаменеі

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»

Каментары да артыкула