БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў

11.03.2026 / 20:02

Nashaniva.com

У мінулым годзе беларусы падалі 7700 падатковых дэкларацый па звышдаходах за 2024 год. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падаткаў і зборах Андрэй Кавалеўскі, піша «Экономическая газета».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Большасць — каля 75% — грамадзян, якія атрымалі даход больш за 200 тысяч рублёў за 2024 год, жылі ў Мінску і Мінскай вобласці.

Павышаная стаўка падатку 25% дзейнічала для даходаў ад працы, дывідэндаў і даходаў па грамадзянска-прававых дамовах. Больш за 60% дэкларацый тычыліся даходаў з-за мяжы, пераважна з краін СНД.

Які ў мінулым годзе быў задэклараваны максімальны даход, Андрэй Кавалеўскі ўдакладняць не стаў.

«Усё ж такі гэта пэўная ступень падатковай таямніцы, але магу сказаць, што гэта былі дывідэнды ад беларускай арганізацыі. І дывідэнды складалі істотна больш за 10 мільёнаў рублёў. Не 100 мільёнаў рублёў, але істотна больш за 10 мільёнаў рублёў», — адзначыў ён.

На 9 сакавіка 2026 года ўжо было пададзена каля 20 тысяч дэкларацый за 2025 года, а да канца кампаніі чакаюць 45—50 тысяч дэкларацый. Тэрмін падачы за 2025 год — не пазней за 31 сакавіка 2026 года, аплата падатку — не пазней за 1 чэрвеня 2026 года.

Чытайце таксама:

Будаўнік з Магілёва расказаў, колькі зарабляе і чаму больш не хоча працаваць у Расіі

«Скажыце, у якой Беларусі сярэдні заробак 886 даляраў?» — «На малаказаводзе!»

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)

Беларусы будуць плаціць падатак за сувеніры з мерапрыемстваў

Каментары да артыкула