БЕЛ Ł РУС

На польска-беларускай мяжы аднавілі будаўніцтва другога плоту з калючага дроту

11.03.2026 / 21:48

Nashaniva.com

Польшча пачала будаўніцтва другой агароджы з калючага дроту на мяжы з Беларуссю. Спачатку планавалася завяршыць гэтыя работы ўжо да гэтай вясны, але з-за неспрыяльнага надвор’я іх надоўга адклалі, паведамляе польскае радыё RMF FM.

Фота ілюстрацыйнае

У найбліжэйшыя дні работы пачнуцца ў Падляшскім ваяводстве. Новая перашкода будзе ўяўляць сабой плот з сеткі-рабіцы, пастаўлены на слупах вышынёй каля чатырох метраў. Зверху плануецца размясціць два рулоны калючага дроту, яшчэ два — за плотам.

Па словах камандуючага памежнымі сіламі Падляшша Славаміра Клякоткі, такая канструкцыя павінна ўскладніць пераадоленне мяжы. Чым больш часу спатрэбіцца, каб пералезці праз перашкоду, тым больш часу будзе ў памежнікаў, каб адрэагаваць.

Да падраздзяленняў польскай памежнай аховы ўжо прыбылі вайсковыя інжынеры, якія разам з афіцэрамі абмяркоўваюць планы будаўніцтва.

Пры гэтым у польскай памежнай службе адзначылі, што з пачатку 2026 года міграцыйны ціск на польска-беларускую мяжу быў невялікі. У значнай ступені гэта было звязана з халодным надвор’ем і моцнымі маразамі.

Чытайце таксама:

Пад плотам на мяжы з Беларуссю знайшлі мігранцкі тунэль

Польшча пачала будаваць другую агароджу на мяжы з Беларуссю

Мігранты зрабілі падкоп пад плотам на мяжы з Польшчай

Як выглядае самая дасканалая лінія абароны ў Еўропе, якую Польшча будуе на мяжы з Беларуссю

Каментары да артыкула