БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын з 13‑гадовай дачкой наведалі ваеннае прадпрыемства і папрактыкаваліся ў стральбе

12.03.2026 / 12:28

Nashaniva.com

Кім Чэн Ын застаўся задаволены новай распрацоўкай.

Тут і далей фоты Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі.

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын наведаў ваеннае прадпрыемства і выпрабаваў новы паўночнакарэйскі пісталет, паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

«Таварыш Кім Чэн Ын заявіў, што яшчэ раней атрымаў даклад Міністэрства абароны і Генштаба, у адпаведнасці з якім новы ўзор пісталета атрымаў высокую ацэнку за дасканаласць канструкцыі, дакладнасць, меткасць і прыдатнасць да баявога прымянення», — гаворыцца ў паведамленні.

На апублікаваных агенцтвам фотаздымках відаць, што кіраўнік дзяржавы разам з дачкой Кім Чжу Э выпрабавалі пісталет у стральбе. Кім Чэн Ын застаўся задаволены новай распрацоўкай і паведаміў, што ў красавіку на пасяджэнні Цэнтральнага ваеннага камітэта будзе разгледжаны план бюджэту на мадэрнізацыю ваенна-прамысловых прадпрыемстваў на новую пяцігодку.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын абвясціў пра выпуск у КНДР мінімум двух эсмінцаў у год

Кім Чэн Ын прыняў вайсковы парад разам з 13‑гадовай дачкой ФОТЫ

Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай

Каментары да артыкула