БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заклікаў Трампа для заканчэння вайны мацней ціснуць на Пуціна, а не на яго

12.03.2026 / 13:11

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, украінцы стаміліся ад ваенных дзеянняў, але не гатовыя прыняць патрабаванні Расіі аб здачы Данбаса.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

ЗША неабходна аказваць большы ціск на Расію, а не на Украіну, каб завяршыць вайну, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Я думаю і веру, што амерыканцы сапраўды хочуць пакласці канец гэтай вайне. Я спадзяюся, што яны нам дапамогуць, але нам патрэбны большы ціск на Расію, а не на мяне», — сказаў Зяленскі ў інтэрв’ю Politico.

 Паводле яго слоў, украінцы стаміліся ад ваенных дзеянняў, якія працягваюцца ўжо больш за чатыры гады, аднак яны не гатовыя прыняць патрабаванні Расіі аб здачы Данбаса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула